Сядзібу Таварыства беларускай мовы адключаюць ад электрычнасці
У сядзібе Таварыства беларускай мовы адключаюць электрычнасць. Пра гэта напісала ў сацсетках кіраўніца грамадскай арганізацыі Алена Анісім.
"Відаць, дайшла чарга і да ТБМ. Не паспела я напісаць зварот да сяброў і паплечнікаў з просьбай аб дапамозе ў Наша слова, як сёння прыйшлі прадстаўніцы з камунальных службаў адключаць нашу сядзібу ад электрычнасці. Ніякія довады аб тым, што мы грамадская арганізацыя не былі пачутыя. Адным словам, над ТБМ навісла рэальная пагроза застацца без цэнтральнай сядзібы", — піша Анісім.
У грамадскай арганізацыі назапасіліся камунальныя пазыкі: разам з пеняй ужо 20 тысяч рублёў. Яна можа застацца без офіса і, адпаведна, юрыдычнага адрасу. Гэта можа прывесці да таго, што ТБМ пазбавяць дзяржаўнай рэгістрацыі.
Кіраўніца ТБМ і былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў просіць пераводзіць грошы на рахунак аргаанізацыі праз пошту, банк, АРІП.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.