"Сямейны рэферэндум" у Румыніі праваліўся

zdg.md
zdg.md

Рэферэндум па змене Канстытуцыі Румыніі пацярпеў крах. Паводле дадзеных цэнтральнай выбарчай камісіі, на галасаванне прыйшлі ўсяго 20,41% насельніцтва, то бок 3 731 704 чалавекі.

Для таго, каб нацыянальны рэферэндум аб пераглядзе Канстытуцыі з нагоды пераазначэння сям'і быў прызнаны сапраўдным, у рэферэндуме мусілі ўзяць удзел не менш за 30% выбаршчыкаў, а менавіта 5 483 548 чалавек з правам голасу.

Рэферэндум быў арганізаваны па ініцыятыве, якая прасоўвалася Кааліцыяй за сям'ю ў канцы 2015 года, і датычыў унясення зменаў у артыкул 48 Канстытуцыі Румыніі, з тым, каб фраза "сям'я заснаваная на свабодным шлюбе па ўзаемнай згодзе паміж сужэнцамі" была замененая на "сям'я заснаваная на свабодным шлюбе па ўзаемнай згодзе паміж мужчынам і жанчынай".

Праваабарончыя арганізацыі бачаць у гэтай ініцыятыве ўціск правоў меншасцяў ЛГБТ. Так, эксперты звяртаюць увагу на тое, што "Сямейны рэферэндум" ставіць пытанне аб цяперашнім статусе Румыніі і яе месцы ў Еўрапейскім саюзе.

Крысці Данілец, вядомы румынскі суддзя, падкрэслівае, што калі ўносяцца папраўкі ў Канстытуцыю краін — сябраў Еўрасаюза, патрабуецца меркаванне Венецыянскай камісіі, якога Румынія гэтым разам не спытала. "Румынія рабіла так пры папярэднім пераглядзе або яго спробах. Цяпер жа яна гэтага не зрабіла".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі