Сямён Шапіра раскрытыкаваў кар'ерызм раённых вертыкальшчыкаў
За безгаспарадчасць раскрытыкаваў начальнікаў упраўлення сельскай гаспадаркі некаторых райвыканкамаў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сямён Шапіра. Ён звярнуў увагу на тое, што некаторыя вертыкальшчыкі "не працуюць з калгаснікамі, кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў, толькі сядзяць на месцы і чакаюць новай пасады, займаюцца кар'ерызмам". Шапіра таксама здзівіўся, што асобныя начальнікі ўпраўленняў не ведаюць "элементарных рэчаў, у тым ліку, якія дозы угнаенняў мусяць ужывацца ў канкрэтных выпадках", інфармуе БЕЛТА.