Сярэдні заробак у Беларусі за чэрвень вырас на 9 рублёў
Намінальны налічаны сярэдні заробак у Беларусі ў чэрвені склаў 1080,5 рубля. Пра гэта інфармуе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Гэта амаль на 9 рублёў болей, чым заробак за травень — тады ён складаў 1071,6 рубля.
Паводле прагнозаў беларускіх уладаў, сярэдні заробак беларусаў за 2019 год (па выніках студзеня-снежня) павінен скласці 1025 рублёў.