Сярэдняя пакупка ў мінскім гіпермаркеце складае ўсяго 11 тысяч
Толькі продаж мяса знізіўся амаль удвая. Крамы скардзяцца на зніжэнне таваразвароту і адзначаюць, што людзі з далікатэсаў пачалі пераходзіць на гарніры. Еўрарадыё вырашыла высветліць, на колькі змяніўся сярэдні чэк у прадуктовых крамах за апошнія 3 месяцы. Кошты выраслі, аднак сумы, якія беларусы трацяць на ежу, засталіся на тым жа ўзроўні, што і раней. Адпаведна, купляць ежу мы сталі менш.
Так, у мінскім гіпермаркеце “Гиппо” Еўрарадыё распавялі, што сярэдні чэк у іх крыху вырас і складае цяпер… каля 11 тысяч рублёў!
“Гиппо”: “Сярэдняя пакупка ў нас тысяч 10, 11, 12. Яна вырасла толькі за кошт росту цэн. Зразумела ўсё вырасла, і расце ўсё за кошт росту цэн, а не за кошт павелічэння пакупкі”.
На думку эканаміста мінскага ўніверсама “Цэнтральны” Галіны Жандаравай, людзі цяпер проста не могуць набываць тое, што куплялі раней.
Галіна Жандарава: “Зразумела, што цэны выраслі. Таму я лічу, што людзі сталі трошкі менш набываць. Таму што ў супастаўляльных цэнах, калі пералічваць з індэксам цэн, у нас росту таваразвароту няма. Нават трошкі і знізіўся. Як можна больш набываць, калі заробак ні ў каго не вырас? Можа раней чалавек мог далікатэсаў усялякіх сабе дазволіць больш, а цяпер, напэўна, менш. Ці можа меншыя аб’ёмы чагосьці. Напрыклад, гарніру больш ядуць, мяснога менш, што яно больш падаражала”.
У краме “Палессе” продаж мясных вырабаў знізіўся ўдвая. Пры гэтым сярэдні чэк застаўся ранейшым.
“Зразумела таваразварот знізіўся, таму што зменшылася пакупніцкая здольнасць, — тлумачыць Еўрарадыё кіраўнік гандлёвага аддзела “Палесся” Наталля Генелес. — Калі раней сасіскі набывалі па 500 грам па 700, то цяпер па 300. Каўбасу таксама строга дазавана. Мясныя вяндліны — ўпала рэалізацыя. Зменшылася рэалізацыя сыроў”.
У прамысловых таварах таксама назіраецца зніжэнне продажу. На думку кіраўніцы аддзела гандлю брэсцкага ЦУМа Таццяны Клюка, гэта адбываецца таму, што пакупнікі набылі шмат тавараў у студзені.
Таццяна Клюка: “Пакупніцкая здольнасць знізілася. Пакупнікоў менш стала. Гэта канешне ж. Напэўна той гандаль, які актыўна вёўся ў студзені, даў свой вынік хоць і не добры, але тым не менш. Тавары, якія дорага каштуюць цяпер менш запатрабаваныя, бо шмат тавараў было набыта менавіта ў студзені. Цяпер назіраецца запавольванне рэалізацыі вялікагабарытных тавараў”.
Сума сярэдняга чэка залежыць ад раёна, і ад памераў крамы. Напрыклад, самы вялікі сярэдні чэк Еўрарадыё адшукала ў адной з буйных прадуктовых крам “Прэстана”. Там пакупнік у сярэднім пакідае каля 23,5 тысяч рублёў. Самы маленькі паказчык – 8700 — у маленькай краме, каля студэнцкага інтэрната.
Еўрарадыё злавіла аднаго пакупніка, які толькі што выйшаў з крамы. Ён аддаў 22 тысячы рублёў, а набыць змог не так ўжо шмат прадуктаў:
Пакупнік: “Паўкілаграма сасісак, пачак замарожанай гародніны, 3 фаршыраваныя мясам дранікі, ёгурт, 0.2 соку і кола. Штосьці цяпер з дзіцём з’ядзім, штосьці пазней”.
Фота: naviny.by