Сяргей Гурэнка сышоў з "Дынама" з-за канфліктаў з гендырэктарам
Былы галоўны трэнер футбалістаў мінскага "Дынама" Сяргей Гурэнка распавёў, што быў змушаны сысці з пасады з-за генеральнага дырэктара клуба. Як адзначыў Гурэнка, ён проста не бачыў сэнсу працягваць працаваць, бо не знайшоў паразумення з гендырэктарам клуба Валерыем Стральцовым. Па словах экс-трэнера, якія перадае "Беларускі партызан", Стральцоў даваў уладальнікам каманды няслушную інфармацыю наконт яго, бо жадаў сам стаць галоўным трэнерам.
Нагадаем, Гурэнка пакінуў пасаду галоўнага трэнера пасля таго, як "Дынама" прайграла БАТЭ - 0:1.
Нагадаем, Гурэнка пакінуў пасаду галоўнага трэнера пасля таго, як "Дынама" прайграла БАТЭ - 0:1.