Сяргей Кавальчук стаў галоўным трэнерам брэсцкага "Дынама"

Сяргей Кавальчук стаў галоўным трэнерам брэсцкага "Дынама"

Сяргей Кавальчук стаў галоўным трэнерам брэсцкага "Дынама", інфармуе клубная прэс-служба. Ён ужо займаў гэтую пасаду ў 2011-2012 і 2013-2016 гадах, а апошнія тры сезоны быў спартыўным дырэктарам клуба.

Кантракт з Кавальчуком працягнуты на тры гады.

Брэсцкае "Дынама" — чэмпіён Беларусі 2019 года. Яго галоўны трэнер Марцэл Лічка быў адпраўлены ў адстаўку адразу пасля заканчэння чэмпіянату. Кіраўніцтва клуба вырашыла не працягваць кантракт з чэшскім спецыялістам, нягледзячы на тое, што ён прывёў каманду да чэмпіёнства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі