"Ще більше м'яса": Сяргей Міхалок рэкламуе ўкраінскую ялавічыну
Лідар BRUTTO і Drezden Сяргей Міхалок засвяціўся ў рэкламе ўкраінскага мяса. Фота ўпакоўкі ялавічыны "обJerky", на якой красуецца "Міхалок з 90-х", змясціў у "Фэйсбуку" фудблогер Павел Крамар.
Рэкламная кампанія прымеркаваная да 20-годдзя альбома “Ты кінула”, які выйшаў у студзені 1998-га. Вытворца "Абжэрак" абяцае, што з нагоды юбілея ў кожным пакунку цяпер на 20% больш мяса.
Менеджар BRUTTO Антон Азізбекян пацвердзіў, што ўсё афіцыйна: музыка даў згоду на рэкламу ўкраінскага мяса. А ў каментарах адразу пачалі жартаваць, маўляў, “от воина света к воину мягких шматочков”.
Альбом “Ты кінула” гурта “Ляпис Трубецкой” выйшаў у студзені 1998 года. Гэты альбом стаў першым, які гурт выпусціў на CD. Туды песні, якія гурт спяваў з сярэдзіны 1990-х: “Ты кинула”, “Ау”, “Евпатория”, “Паренёк под следствием” і іншыя. Пасля выхаду альбома “Ляпісы” сталі папулярнымі па ўсім былым Савецкім саюзе.