Сяргей Міхалок выглядае так добра, што гледачы прымаюць яго за двайніка

"Ляпіс-98" на сцэне
"Ляпіс-98" на сцэне

На канцэрце гурта "Ляпіс-98" ва ўкраінскім горадзе Чаркасы гледачы запатрабавалі вярнуць грошы за білеты і выклікалі паліцыю, таму што западозрылі, што на сцэне замест сапраўднага Сяргея Міхалка "нейкі малады пацан". Пра гэта напісаў сведка падзей Сяргей Яравікоў:

"Паліцыя прыехала, паглядзела на сцэну і з'ехала", — дадае Яравікоў.

"Калі шчыра, я не здзіўлены, таму што зусім нядаўна ў нас ужо была дакладна такая ж сітуацыя на летнім канцэрце ва Ужгарадзе, — распавядае прадзюсар "Ляпіса-98" Антон Азізбекян. — Гледачы таксама ўсумніліся ў сапраўднасці артыста і заблакавалі мяне, не даючы магчымасці нікуды сысці. Давялося таксама чакаць супрацоўнікаў паліцыі, якія агледзелі пляцоўку, паглядзелі дакументы і відэа на YouTube і ў выніку, пажадаўшы добрага канцэрта паехалі далей.

Мы гатовыя да такій сітуацый, проста даводзіцца тлумачыць гледачам, што гэта сапраўдны Міхалок. Дарэчы, нам было б цікава ўбачыць гэтыя заявы ў паліцыю".

У чаркаскай паліцыі Еўрарадыё пацвердзілі, што выклік на канцэрт "Ляпіса-98" сапраўды быў. "Паліцыю выклікалі жанчына і мужчына. Мужчына меў прыкметы алкагольнага ап'янення, яны былі на вуліцы. Заявы пісаць адмовіліся. Сыйшлі невядома куды, напяваючы песні "Ляпісаў", — распавялі нам.

Цяпер "Ляпіс-98" знаходзіцца ў гастрольным туры па Украіне. У Беларусі ж гледачы
ўбачаць гурт 31 кастрычніка ў Полацку і ​​1 лістапада ва Уздзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі