Сярод асуджаных у Беларусі — два выпадкі каранавіруса

Сярод асуджаных у Беларусі — два выпадкі каранавіруса

Сярод асуджаных у Беларусі каранавірус выявілі ў двух чалавек — ва ўстановах адкрытага тыпу. Пра гэта міністр унутраных спраў Юрый Караеў паведаміў у Палаце прадстаўнікоў, каментуючы эпідэміялагічную сітуацыю ў месцах пазбаўлення волі.

"Цяпер са спецкантынгенту выяўлены каранавірус у двух чалавек — ва ўстановах адкрытага тыпу, з тых, хто ходзіць на працу ў грамадзянскія установы. Гэта не афіцэры і ня наш персанал. Адзін ужо ачуняў, другі адчувае сябе нармальна", — перадае TUT.by словы Караева. Ён дадаў, што ў месцах абмежавання волі эпідэміі не дапусцілі. 

Кіраўнік МУС распавёў пра абмежавальныя меры, прынятыя супраць распаўсюду каранавіруса: "Часова прыпыненае прадастаўленне спатканняў з захаваннем іх колькасці. У якасці кампенсуючай меры максімальна пашыраная практыка прадастаўлення магчымасці тэлефонных размоў. Там, дзе ёсць навучальныя класы, арганізаваныя відэатэлефанаванні, каб зняволеныя не адчувалі сябе пакінутымі. Прадугледжаны дадатковыя прадуктовыя перадачы вагой да 10 кг, вітаміны, лук, часнык не абмежаваныя, гародніна"

Міністр паведаміў, што на ўваходах ва ўстановы стаяць дазатары з антысептыкамі, часцей праводзяцца вільготныя уборкі, праветрыванні. На тэрыторыю устаноў людзі дапускаюцца пасля вымярэння тэмпературы. Машыны дадаткова апрацоўваюцца, Падчас этапавання супрацоўнікі МУС абавязкова павінны быць у сродках абароны.

Караеў прызнаў, што ў СІЗА адчулі праблемы падчас распаўсюду каранавіруса. Падазраванага ў злачынстве змяшчалі ў СІЗА, а следчыя не маглі да яго трапіць, бо ізалятары спачатку забаранілі ім доступ, каб засцерагчыся ад COVID-19. У выніку даволі хутка было вырашана паставіць шкляныя бар'еры, выдаваць пальчаткі і маскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі