Сярод непаўналетніх расце венерычная захворвальнасць

Амаль на траціну вырасла ў параўнанні з мінулым годам колькасць захворванняў на пранцы ў Баранавічах. Сёлета выявілі 31 хворага, а летась за той жа час – 18.
Дактароў турбуе, што часта праяўляюцца схаваныя формы хваробы, якія спачатку паражаюць нервовую сістэму, зрок і слых. Сіфіліс знаходзяць у тых пацыентаў, якія прыходзяць да дактароў са скаргамі на агульнае пагаршэнне здароўя.

Паболела і хворых на ганарэю: сёлета іх выявілі 142, летась – 108. 10 з іх – непаўналетнія, усе – дзяўчаты ад 14 да 18 год. Пры апытанні хворых высвятляецца, што многія з іх мелі дзясяткі партнёраў за год і прытым стасавалі неабаронены сэкс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі