Сёлета газ для Беларусі будзе каштаваць $187 за тысячу кубаметраў
Сярэднегадавы кошт газу для Беларусі ў 2010 годзе складзе $187 за 1 тысячу кубаметраў. Калі краіна працягне плаціць па $150, яе запазычанасць можа дасягнуць $1,5 млрд. Пра гэта, па звестках газеты "Коммерсант", паведаміў афіцыйны прадстаўнік "Газпрома" Сяргей Купрыянаў. Ён адзначыў, што ў другім квартале кошт расійскага газу для Беларусі складзе $184,8.