Сёлета ў Беларусі пачнецца зборка кітайскіх аўтамабіляў

Першая партыя кітайскіх аўтамабіляў Hafei будзе сабраная ў Беларусі да канца бягучага года. Пра гэта паведаміў выканаўчы дырэктар кампаніі "Юніён Мотарс" Алег Мамедаў.

Паводле яго слоў, збіраць плануецца малалітражную мадэль Brio. На першым этапе, адзначыў Мамедаў, аўтамабілі будуць збіраць з імпартных камплектуючых.

Аднак у далейшым прадпрыемства мае намер атрымаць сертыфікат ST1, які азначае, што аўтамабілі маюць беларускае паходжанне, што дазволіць экспартаваць іх на расійскі рынак.

Для гэтага, растлумачыў прадстаўнік кампаніі, плануецца арганізаваць у Беларусі лінію зваркі і афарбоўкі кузаваў аўтамабіляў. У стварэнне дадзенай лініі кітайскі бок гатовы інвеставаць 50-70 мільёнаў долараў.

На дадзеныя сродкі будзе арганізавана новая вытворчасць. Пляцоўка, на якой плануецца арганізацыя зборкі, будзе вызначана ўрадам у бліжэйшым часе.


Мадэль Brio, выпуск якой плануецца ў Беларусі, адносіцца да малога класу, аднак ён прадугледжвае досыць камфортную пасадку 5-і чалавек.

Аўтамабіль прапаноўваецца ў 4-х камплектацыях і абсталёўваецца рухавікамі 1.0 л або 1.1 л. Дызайн дадзенай мадэлі распрацаваны вядомай італьянскай фірмай Pininfarina.

Ужо ў базавую камплектацыю ўваходзяць кандыцыянер і пярэднія электрычныя шклапад’ёмнікі.

"Інтэрфакс”