Сёлета замежнікі ўклалі ў Беларусь 6,7 млрд долараў інвестыцый

Сёлета замежнікі ўклалі ў Беларусь 6,7 млрд долараў інвестыцый

За першыя дзевяць месяцаў 2017 года замежнікі ўклалі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі (без уліку банкаў) 6,7 млрд долараў інвестыцый. У асноўным гэта суб’екты гаспадарання Расіі (больш за 40%), Вялікабрытаніі (каля 26%) і Кіпра (больш за 7%). Белстат адзначае, што прамыя замежныя інвестыцыі за названы перыяд склалі 5,5 млрд долараў ЗША. Гэта 83% ад усіх інвестыцый, якія паступілі з замежжа.

У студзені-верасні 2017-га арганізацыі нашай краіны (акрамя банкаў) накіравалі за мяжу 4 млрд долараў інвестыцый. Амаль 67% — у Расію, амаль 18% — ва Украіну, каля 7% — у Вялікабрытанію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі