Сёння адзначаецца Сусветны дзень радыё

13 лютага па ініцыятыве ЮНЭСКА адзначаецца Сусветны дзень радыё. Гэта маладое свята, якое ўпершыню адзначылі ў 2012 годзе. Дата правядзення была выбраная невыпадкова: 13 лютага 1946 года ўпершыню выйшла ў эфір “Радыё ААН”, рэдакцыя якога размяшчалася ў штаб-кватэры Арганізацыі аб’яднаных нацыяў.

Як адзначаюць заснавальнікі свята, яно павінна паслужыць умацаванню супрацоўніцтва паміж усімі, хто мае дачыненне да радыё — гэта і буйныя вяшчальныя кампаніі, і адзіночкі-аматары. ЮНЭСКА заклікае ўсе краіны прымаць актыўны ўдзел у святкаванні.

Паводле ЮНЭСКА, сёння ў свеце працуе 51 тысяча радыёстанцый, а людзі валодаюць 2,4 мільярдамі прымальнікаў. Паміж 2006 і 2013 гадамі прыбыткі анлайн-радыёстанцый растуць прыблізна на 28 адсоткаў штогод.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі