Сёння на выбарчыя ўчасткі завязуць бюлетэні для галасавання
З аўторка, 18 сакавіка, пачынаецца датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў Беларусі.
Акрамя таго, адбудуцца паўторныя выбары дэпутата Палаты прадстаўнікоў па Гомельскай-Навабеліцкай акрузе №36. Асноўны дзень галасавання — 23 сакавіка.
Як паведаміў у каментары БЕЛТА сакратар Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік, калі завязуць бюлетэні, на участках з'явяцца пасты міліцэйскай аховы.
Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў будзе доўжыцца па 22 сакавіка ўключна. Выбарчыя ўчасткі будуць адчыненыя з 10-й да 14-й і пасля перапынку з 16-й да 19-й. Выбарцы могуць прагаласаваць як у першую, так і ў другую змену. Ніякіх пацверджанняў таго, што яны не могуць прыйсці на выбарчы ўчастак у дзень выбараў, 23 сакавіка, не патрабуецца.
Выбарцам неабходна мець пры сабе пашпарт або пасведчанне кіроўцы. Ваеннаслужачым тэрміновай службы — ваенны білет. Пенсіянеры змогуць атрымаць бюлетэнь для галасавання на падставе пенсійнага пасведчання, калі ў ім ёсць фота. Студэнты могуць прагаласаваць па студэнцкім білеце, дзяржслужбоўцы — па службовым пасведчанні. Грамадзяне, якія страцілі пашпарт, паказваюць даведку органаў унутраных спраў. Прыняць удзел у галасаванні могуць таксама грамадзяне Расіі, якія пастаянна пражываюць у Беларусі. Ім неабходна прад'явіць від на жыхарства.
Фота — slova.by