Сёння Першы тэлеканал пакажа фільм Анджэя Вайды "Катынь"

Фільм Анджэя Вайды "Катынь" будзе паказаны па Першым тэлеканале 18 і 23 красавіка. Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, у нядзелю адбудзецца незапланаваны паказ фільма — ён пачнецца ў 15.30. 23 красавіка "Катынь" будзе паказана па плану — апоўначы. Карціна Анджэя Вайды распавядае пра падзеі, звязаныя з расстрэлам у 1940 годзе ў Катыні пад Смаленскам афіцэраў польскага войска. У фільме паказаныя лёсы чатырох польскіх афіцэраў і, у першую чаргу, лёсы іх сваякоў, якія не ведаюць праўды, але здагадваюцца аб ёй. Гэта фільм пра жанчын, якія чакаюць і не вераць у смерць.

Як паведамлялася раней, 18 красавіка ў Беларусі будзе абмежавана трансляцыя забаўляльных праграм у сувязі з пахаваннем прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага і іншых загінулых у выніку авіякатастрофы пад Смаленскам. Такое даручэнне даў дзяржаўным СМІ Аляксандр Лукашэнка. Забаўляльныя праграмы рэкамендавана не трансляваць з 12 да 18 гадзін.

Пахаванне сямейнай пары Качыньскіх адбудзецца 18 красавіка ў Кракаве. Афіцыйную беларускую дэлегацыю на жалобных мерапрыемствах у Польшчы ўзначальвае старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Барыс Батура.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі