Сёння стартуе індывідуальная гонка на 15 км у жанчын, Домрачава ўдзельнічае
У нямецкім Рупольдзінгу праходзіць пяты этап Кубка свету па біятлону.
Беларускую зборную ў гонцы прадставяць Надзея Скардзіна, Дар'я Домрачава, Надзея Пісарава, Настасся Дубарэзава і Настасся Каліна. Агулам на старт выйдзе 101 удзельніца. Пачатак гонкі ў 16.15 паводле беларускага часу.
Нагадаем, учора беларускія біятланісты няўдала выступілі ў эстафеце 4х7,5 км. Уладзімір Чапелін на трэцім этапе сышоў з дыстанцыі — ён пры падзенні пашкодзіў вінтоўку, а да новай не змог прыстасавацца. Беларус сышоў са стрэльбішча, а на фінішы так і не з'явіўся.
Старшыня КДБ Беларусі праводзіў біятланістаў на збор у Італію і Аўстрыю (фота)
Фота — bymedia.net