Сёння Турцыя плануе скончыць асноўную частку ратавальных прац
Наступствы землятрусу / GETTY IMAGES
Турцыя плануюць згарнуць ратавальныя працы ў пацярпелым ад землятрусу рэгіёне сёння ўначы, піша Reuters.
Землятрус у Турцыі і Сірыі панёс жыцці 46 тыс. чалавек. Але чакаецца, што гэтыя лічбы вырастуць — шмат якія людзі дагэтуль лічацца зніклымі без весткі.
Сем'і спадзяюцца, што яны змогуць хаця б пахаваць целы сваіх блізкіх. Па ісламскай традыцыі нябожчыкаў варта хаваць як мага хутчэй.
Але часам нават праз 13 дзён пад заваламі ўсё яшчэ знаходзяць выжылых.
Цяпер каля 26 мільёнаў чалавек у Турцыі і Сірыі маюць патрэбу ў гуманітарнай дапамозе, заявіла Сусветная Арганізацыя Аховы Здароўя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.