Сёння ў Мінску гуляюць "Дынама" і "Шахцёр"
Апошні і цэнтральны паядынак 16-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе пройдзе на сталічным стадыёне "Трактар".
Пачатак а 19-й гадзіне.
Нагадаем, што галоўны канкурэнт салігорскага "Шахцёра" ў барацьбе за залатыя медалі першынства барысаўскі БАТЭ зноў згубіў ачкі — у гасцявым матчы з брэсцкім "Дынама" была зафіксавана нулявая нічыя. У "Шахцёра" цяпер 38 ачкоў і матч у запасе, у БАТЭ — 33, у "Гомеля" — 27, у мінскага "Дынама" — 24 і матч у запасе.
Іншыя вынікі тура: "Белшына" — "Дняпро" — 3:1, "Славія" — "Нафтан" — 1:1, "Гомель" — "Тарпеда-БелАЗ" — 3:1, "Нёман" — "Мінск" — 0:2.
Фантастычны гол беларускага футбаліста з 65 метраў (відэа)