Сышоў п’яным з навагодняй вечарынкі — знойдзены мёртвым у закінутым доме

 Сышоў п’яным з навагодняй вечарынкі — знойдзены мёртвым у закінутым доме

Зніклага без вестак магілеўчаніна, якога шукалі з 2 студзеня, знайшлі мёртвым у закінутым вясковым доме. Як паведамляе прэс-служба Магілёўскай абласной міліцыі, 29-гадовы малады чалавек працаваў на прадпрыемстве ў аграгарадку Рэчкі. У мясцовым доме культуры ён адзначаў Новы год і там яго бачылі п'яным мясцовыя жыхары.

У навагоднюю ноч ён пайшоў з вечарынкі і з тым часоў ніякіх звестак пра яго не было. 2 студзеня сваякі напісалі заяву ў міліцыю і тады распачаліся пошукі. 5 студзеня супрацоўнікі крымінальнага вышуку знайшлі цела зніклага ў нежылым доме ў аграгарадку Рэчкі.

Прыкметаў гвалтоўнай смерці не было. Хутчэй за ўсё, мужчына захрас у праёме падвала, калі спрабаваў туды залезці.

Следчыя і судмедэксперты высвятляюць дакладную прычыну смерці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі