С’юзан Бойл не стала намінанткай Brit Awards
Зорка рэаліці-шоў "Britain's Got Talent" С’юзан Бойл, чыя дэбютная
пласцінка "I Dreamed A Dream" была прызнаная самай паспяховай
пласцінкай года ў Вялікабрытаніі, засталася без намінацый на Brit
Awards-2010. Намінанты на галоўную музычную прэмію Злучанага Каралеўства былі абвешчаныя ў Лондане вечарам 18-га студзеня.
Фаварытамі цырымоніі ўзнагароджання, якая адбудзецца 16-га лютага ў зале Earls Court Arena брытанскай сталіцы, сталі калектыў Florence + The Machine, спявачкі Lady GaGa, Лілі Ален, Піксі Лот і бойз-бэнд JLS - кожны з іх атрымаў па тры намінацыі. Як адзначае BBC News, акрамя С’юзан Бойл без намінацый таксама засталіся такія паспяховыя артысты як U2, Arctic Monkeys і Беёнс.
Фота: daiteka.ru