Таццяна Пучак прайграла ў парным разрадзе ў Стэнфардзе

У Стэнфардзе (ЗША) праходзіць міжнародны тэнісны турнір Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) Bank of the West Classic. Яго прызавы фонд, як адзначае "Беларускі партызан", складае 700 тыс. долараў СШA. У парным разрадзе пара, у якой беларуская тэнісістка Таццяна Пучак гуляе з расійскай тэнісісткай Алай Кудраўцавай, прайграла пары Бетані Матэк-Сэндз (ЗША) і Надзея Пятрова (Расія) 6:4, 4:6, 4:10. Таццяна Пучак пакідае турнір.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі