Таццяна Севярынец выйшла з афіцыйнага прафсаюза проста ў судзе

Таццяна Севярынец выйшла з афіцыйнага прафсаюза проста ў судзе.
Сёння суд Першамайскага раёну Віцебска працягвае разгляд справы па пазове настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Таццяны Севярынец аб аднаўленні на працы ў школе. Вось што паведамляе нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская пра заяву Севярынец, агучаную ў зале суда:

«Падчас судовага пасяджэння спадарыня Севярынец зрабіла заяву аб выхадзе з афіцыйнага прафсаюза. Яна была сябрам прафсаюза работнікаў адукацыі цягам 36 гадоў, і ўвесь гэты час была ўпэўнена, што прафсаюз мае сваёй мэтай абарону працоўных».

Аднак кіраўніцтва школьнага прафкома ў працоўным канфлікце стала на бок адміністрацыі, нягледзячы нават на тое, што юрыст абласнога аб’яднання прафсаюзаў падрымаў патрабаванні спадарыні Севярынец. Зараз Таццяна Севярынец мае намер уступіць у Свабодныя прафсаюзы і спадзяецца, што яны яе абароняць у цяжкую хвіліну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі