"Такога вы не чулі": нечаканы дуэт Naka i Warsoba
Днямі ў музычнай прасторы ўзнік нечаканы дуэт. Лідарка гурта Naka Анастасія Шпакоўская спела разам з акардыяністам Аляксеем Варсобам. Музыкі выступілі на варшаўскім фестывалі беларускага кіно Bulbamovie, які прайшоў на мінулых выхадных. Наста прызнаецца, што ўпершыню спявала пад акардыён, Лёша — што ў песнях Насты зашмат мадуляцый. Пра калабарацыю і музыку ў эміграцыі слухайце ў 14:00 у музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі", ну і песні Naka у новым гучанні!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.