"Такога вы не чулі": Veramiayuk з сэтам песень і размовамі пра якасць музыкі
У паўфінал сёмага сезону конкурсу "Заспявай" трапіла шэсць маладых выканаўцаў, сярод якіх і Veramiayuk — музыка, які ў дзяцінстве спяваў у брэсцкім хоры хлопчыкаў, а цяпер вучыцца ў БНТУ і любіць песні Сэма Сміта. У музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" Сяргей Верамяюк прадставіць сэт песень, у тым ліку і конкурсную на верш Антона Рудака, а таксама паразважае пра якасць беларускай музыкі і беларускае — самае наша.
Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.