“Тарпеда-БелАЗ” выйграў у “Крумкачоў”, “Шахцёр” — у “Славіі” (відэа)
У чацвер, 11 траўня, прайшлі апошнія матчы 7-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. “Шахцёр” выйграў у “Славіі” — 1:0, адзіны гол забіў Дзяніс Лапцеў. “Нёман” атрымаў валявую перамогу над “Нафтанам” — 2:1. Пераможны гол на рахунку Паўла Савіцкага. “Тарпеда-БелАЗ” разграміла “Крумкачоў” — 3:0. “Гарадзея” і “Дняпро” ў цікавым матчы згулялі ўнічыю 2:2.
Яшчэ чатыры матчы прайшлі ў сераду: БАТЭ — “Іслач” — 2:0, “Дынама” (Брэст) — “Слуцк” — 0:0, “Гомель” — “Віцебск” — 0:1, “Мінск” — “Дынама” (Мінск) — 0:2. Матчы 8-га тура пройдуць 14-16 траўня.
У чэмпіянаце лідыруе БАТЭ — 17 ачкоў, “Шахцёр” мае 16, мінскае “Дынама” — 15.