Тэатр у выгнанні: ці дапаможа ён нам вытрымаць усё і перамагчы — эфір

Афіша "Тыдня беларускага тэатра" ў Варшаве

Афіша "Тыдня беларускага тэатра" ў Варшаве

За тры гады няспынных рэпрэсій у вымушанай эміграцыі сярод соцень тысяч беларусаў аказаліся і дзясяткі актораў. Ледзь не цэлымі тэатральнымі трупамі людзі выязджалі з краіны. Але кідаць прафесію і ў гэтым выгнанні не сталі. Беларускі тэатр не толькі працягвае жыць за мяжой, але і радуе новымі прэм’ерамі і выбітнымі пастаноўкамі. Хаця праблем, безумоўна, хапае…

Чым і як жыве беларускі незалежны тэатр за мяжой? Ці магчыма і якім чынам беларусам пабудаваць свой тэатр у Варшаве? Што абавязковае да прагляду ў жніўні і дзе гэта зрабіць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць тэатральная прадзюсарка, менеджарка культуры, заснавальніца прадзюсарскай ініцыятывы INEXKULT Вольга Кулікоўская і вядомы польскі тэатральны куратар, драматург, публіцыст, упаўнаважаны дырэктара па праграмах тэатра TR Warszawa Раман Паўлоўскі (Roman Pawłowski).

Раман Паўлоўскі і Вольга Кулікоўская / Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі