Тэрарысты ў Луганску ствараюць КДБ і "Смерш"

Ён адзначыў, што "Смерш" — контрразведвальная структура — будзе ўваходзіць у склад "Камітэта дзяржаўнай бяспекі". "Смершаўцам" паставілі задачу змагацца супраць шпіёнаў і дыверсантаў.



Нагадаем, контрразведвальны орган пад назвай "Смерш" існаваў падчас Другой сусветнай вайны ў Савецкім Саюзе. Болатаў заявіў, што новаствораная структура зоймецца пошукам вінаватых у гібелі расійскіх журналістаў, інфармуе РІА "Новости".



Варта адзначыць, што на мінулым тыдні з прапановай стварыць "Смерш", арганізацыю для выяўлення і барацьбы са здраднікамі, выступіў камандзір украінскага батальёна "Данбас" Сямён Сяменчанка. Аднак пра рэакцыю на гэта ўкраінскіх сілавікоў і прэзідэнта Пятра Парашэнкі нічога невядома.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі