Тэрыторыю каля амбасады Францыі ачаплялі міліцыянты

Як інфармуе БЕЛТА, каля 19.40 праваахоўнікі атрымалі паведамленне пра падазроны прадмет на прыпынку грамадскага транспарту "Плошча Свабоды". Побач знаходзяцца Мінская гарадская ратуша і амбасада Францыі.



Прыбыўшы на месца, міліцыянты выявілі на прыпынку пакінуты партфель. Было прынята рашэнне ачапіць прылеглую тэрыторыю і правесці догляд прадмета. Выявілася, што ў забытым партфелі знаходзяцца асабістыя рэчы і газеты. Ужо а 20-й ачапленне было знятае, прыпынак пачаў дзейнічаць у звычайным рэжыме.



Фота — tourismnews.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі