The Toobes атрымалі прапанову ад Трыкі

Вядомы брытанскі музыка Трыкі прапанаваў супрацоўніцтва мінскаму гурту The Toobes. Трыкі хоча выдаць дэбютны альбом гурта пад назвай “Hello” на сваім ўласным лэйбле Brown Punk, толькі дзеля гэтага музыка плануе зрабіць новае звядзенне матэрыялу альбома. Стась Ламакін, лідэр The Toobes, кажа, што Трыкі ў захапленні ад музыкі гурта:

Стась Ламакін: “Так-так, гэта праўда. Гэта Трыкі. Косця дагэтуль вядзе з ім перамовы. Ён у захапленні ад нашай музыкі. Гэта вялікая таямніца. Мы нікому нічога не распавядаем”.

Апроч Трыкі, “тубсы” атрымалі прапановы па выпуску альбома “Hello” у Расіі ад кампаній “Саюз” і “Містэрыя гуку”. Больш таго, музыкі з’яўляюцца прэтэндэнтамі на альтэрнатыўную прэмію “RAMP” у намінацыі "Underground Act Года", а таксама збіраюцца выступіць на разагрэве ў гурта Franz Ferdinand напрыканцы кастрычніка ў Піцеры:

Стась Ламакін: “Мы зрабілі музыку! Мы не імкнемся нешта заваяваць, а робім тое, што ўмеем. Атрымліваецца, людзям падабаецца. Мы робім крок праз Расію. Пачынаецца ўсё напрыканцы кастрычніка. Зараз разглядаецца магчымасць разагрэву перад гуртом Franz Ferdinand”.

У снежні чакаецца вялікая прэзентацыя альбома “Hello” ў Маскве. А пакуль The Toobes ладзіць вялікі дзвюхгадзінны выступ у мінскім клубе “Рэактар”, падчас якога музыкі прэзентуюць свой новы сінгл і знімуць відэа”:

Стась Ламакін: “16-га кастрычніка ў пятніцу мы рыхтуем вялікі-вялікі канцэрт, які працягнецца больш за 2 гадзіны. Большасць песень будуць новыя. Я думаю, будзе вельмі цікава. Да таго ж, мы плануем зняць на гэтым канцэрце DVD – гэта будзе нарэзка з канцэрту. Плануем яго выдаць”.

Пачатак канцэрта а 19.00

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі