Новы альбом Трыкі "злілі" ў сеціва

Новы альбом Трыкі "Adrian Thaws" з'явіўся ў Сеціве за паўтара тыдні да афіцыйнага рэлізу. 18 жніўня музыка афіцыйна выклаў на сваім сайце чарговы сінгл з кружэлкі "Lonnie Listen". Трэк запісаны сумесна з рэперам Мікі Бланка і  бэк-вакалісткай Трыкі Франчэскай Бэльмонтэ.

Раней прадстаўленыя Трыкі сінглы "Silly Games" і "Nicotine Love" ужо сёння можна набыць на itunes пры папярэдняй замове дыска "Adrian Thaws". Пра свае новыя песні Трыкі кажа: "Вы сапраўды пра мяне нічога не ведаеце. Колькі разоў людзі спрабавалі "прышпіліць" мяне, але з кожным альбомам я ўжо на новай тэрыторыі".

Дзясяты паўнафарматны альбом брыстольца выйдзе 8 верасня. Сусветны тур у падтрымку пласцінкі стартаваў месяц таму. У яго межах Трыкі наведае і Мінск. Канцэрт заснавальніка трып-хопа пройдзе ў сталічным "Прайм-холе" 24 верасня. Кошт квіткоў ад 500 да 1 400 000.

Фота: popaganda.gr

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі