Трыкі прапануе паслухаць свой новы альбом за тыдзень да рэлізу

Трыкі даў магчымасць сваім фэнам азнаёміцца з матэрыялам новага доўгачаканага альбома за тыдзень да афіцыйнага рэлізу. Выхад пласцінкі пад назвай "Adrian Thaws" запланаваны на 8 верасня, але ўжо цяпер яго можна паслухаць на партале NRG Music.

Альбом з вынесеным ў загаловак сапраўдным іменем Трыкі стане 11-м у калекцыі выканаўцы. "Гэта адказ усім тым, хто ўпэўнены што ведае мяне, — тлумачыць Трыкі. — Людзі спрабуюць прадбачыць мае дзеянні, а я з кожным альбомам апынаюся абсалютна ў іншым месцы".

"Adrian Thaws" быў запісаны на хатняй студыі Трыкі ў Лондане і асабіста спрадзюсаваны ім жа. Альбом выйдзе на ўласным лэйбле артыста False Idols. Тым часам стала вядома, што Трыкі не сядзіць на месцы і плануе аднавіць працу са сваімі старымі калегамі з Massive Attack: нядаўна Роберт дэль Ная заявіў, што ён з'явіцца на новым альбоме каманды. 

Новы альбом Трыкі прэзентуе і ў Беларусі. Канцэрт адбудзецца 24 верасня ў мінскім Prime Hall.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі