Бясконцы касяк, Трыкі і Мінск (фота)
Генерал трып-хопа ўсё ж даехаў да беларускай сталіцы. Праўда, як апынулася, тут яго не вельмі чакалі.
Трыкі прыехаў у Мінск з другой спробы (першы канцэрт мусіў адбыцца год таму, але быў адменены). Прывёз да нас свой апошні альбом "Adrian Thaws" і, натуральна, хіты. А яшчэ сваіх нязменных музыкаў на чале з вакалісткай Франчэскай Бельмонтэ. Каманда пад жорсткім внаглядам Трыкі выглядае вельмі гнуткай — аднаго погляду ці ўзмаху рукі брыстольца дастаткова, каб змянілася дынаміка трэка ці ўтварылася паўза.
Сам музыка, падаецца, існуе ў іншай рэальнасці. І выходзіць з трансу толькі падчас нядоўгіх прабежак за кулісы за чарговым касяком.
Традыцыйна, напрыканцы канцэрта Трыкі збірае на сцэне хор з гледачоў, якія разрываюцца на часткі ад зашкалу эмоцый. Праўда, пляцоўка новенькага Prime Hall запоўненая далёка не цалкам. Але ёсць месца для танцаў і поўнага пранікнення ў атмасферу.