Tricky зноў робіць, што хоча (слухаць)

Альбом брытанскага трып-хопера Tricky “False Idols” выйдзе напрыканцы траўня, але музыка ўжо цяпер робіць гучныя заявы: “Калі людзям гэта не падабаецца, мне не важна, таму што я вяртаюся да таго, кім я быў. Я буду рабіць толькі тое, што хачу рабіць, а не тое, чаго ад мяне чакаюць”.

Тое, што захацеў зрабіць Трыкі змясцілася ў 15 трэках:

1. “Somebody’s Sins”
2. “Nothing Matters”
3. “Valentine”
4. “Bonnie & Clyde”
5. “Parenthesis”
6. “Nothing’s Changed”
7. “If Only I Knew”
8. “Is that Your Life”
9. “Tribal Drums”
10. “We Don’t Die”
11. “Chinese Interlude”
12. “Does It”
13. “I’m Ready”
14. “Hey Love”
15. “Passion of the Christ”

Адзін з іх, “Nothing’s Changed”, можна бясплатна паслухаць і спампаваць.

Вакальныя партыі ў новым альбоме ўзмоцненыя галасамі Франчэскі Бэлмонтэ, сусветнай зоркі з Нігерыі NNeka, а таксама Пітара Сілбермана, фронтмэна гурта The Antlers. Гэта дзясяты студыйны альбом Tricky, і выйдзе ён на іншым, чым апошнія два альбомы, лэйбле: “False Idols”. Так, яго назва супадае з назвай альбома, бо гэта ўласны лэйбл Tricky.

Трып-хопер кажа, што ў апошніх двух альбомах ён спрабаваў некаму нешта даказаць, задаволіць адначасова і іншых людзей, і сябе, а з гэтага добрага не выходзіць. “Буду шчырым, два апошнія альбомы [“Knowle West Boy”, “Mixed Race” — Еўрарадыё], я думаў, што яны добрыя, але цяпер я зразумеў, што гэта не так”

У новым альбоме музыка знаходзіць сябе нанова. Знаходзіць таго Tricky, якім ён калісьці пачынаў. 28 траўня свет пабачыць, ці можна давяраць брыстольскаму “трукачу”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі