Топ-5 бараў у Мінску, дзе гучыць жывая музыка

Мяркуючы па водгуках ды зваротах у інтэрнэце, самымі папулярнымі “жывымі” кабакамі Мінска з’яўляюцца “Графіці”, “T.N.T.”, “Doodah King Bar”, “Сoyote”, “Jack Club” ды “У Ратуши”.

Першыя тры — прагнуць больш рокавага гучання. Але “Графіці” адзіны са спісу, які аддае асноўную перавагу менавіта аўтарскаму матэрыялу.

“У нас проста бываюць вечары, якія прысвечаны каму-небудзь, — тлумачыць рэдкія выступы кавер-бэндаў дырэктар клуба Аляксей Ажогін. — Напрыклад, вечар, прысвечаны The Beatles — граюць The Apples і г.д. Але гэта, хутчэй, разавыя акцыі. Асноўны час у нас аўтарская музыка”.

Адпаведна, “Графіці” — самы разнастайны па стылістыцы клуб, бо залежыць усё ад выступоўцаў.

T.N.T. Rock Club” свае музычныя густы акрэсліў ужо ў назве. Праўда, жывая музыка тут гучыць толькі пяць разоў на тыдзень, пачынаючы з серады. А пятніца і субота аддаюцца пераважна танцавальным кавер-вечарынам.

Назва

Адрас

Апісанне

Графіці

зав. Калініна, 16

Штодзень гучыць аўтарскі рок.

Пачатак 19:00, квіткі вакол 50 тыс.

Сярэдні чэк з алкаголям ды ежай на чалавека - 100-150 тыс.

Піва - ад 25 тыс. Сярэдні ўзрост публікі - 25.

Трэба быць цвярозым і не ў спартовым касцюме.

T.N.T.

вул. Рэвалюцыйная, 9

Аўтарскі рок — серада-нядзеля, але па выходных бываюць рок-кавер-бэнды.

Звычайна пачатак у 21:00, квіткі толькі з выходныя (60-80 тыс.). Сярэдні чэк з алкаголям ды ежай на чалавека -  250 тыс.

Піва - ад 40 тыс. Сярэдні ўзрост публікі - ад 21 і да канца!

Трэба быць цвярозым і не ў спартовым касцюме.

Doodah King Bar

вул. Берсана, 14

Амаль штодзень граюць рок-кавер-бэнды. Аўтарскія канцэрты рэдка.

Пачатак 20:00, квіткі па буднях 50 тыс., пятніца-субота — 80 тыс.

Сярэдні чэк з алкаголям ды ежай на чалавека — 400 тыс.

Піва каштуе ад 30 тыс, а ўзрост публікі ад 21 да 50.

Трэба быць цвярозым і не ў спартовым касцюме.

Bar Coyote

пр. Незалежнасці, 117а

Амаль штодзень гучаць англамоўныя кавер-бэнды з ухілам у папулярную музыку.

Квіткі ў пятніцу-суботу — 100-150 тыс., у іншыя дні — 50-80 тыс.

Сярэдні чэк з алкаголям ды ежай на чалавека — 400 тыс.

Бакал піва ад 35 тыс, а сярэдні ўзрост публікі — 35-45.

Трэба быць цвярозым і не ў спартовым касцюме.

У Ратуши

вул. Герэна, 1

Штодзень кавер-бэнды з рознафарматным, але аблегчаным рэпертуарам. Уваход вольны.

Сярэдні чэк з алкаголям ды ежай на чалавека — 300-350 тыс.

Сярэдні ўзрост публікі — 30-35.

Трэба быць цвярозым і не ў спартовым касцюме.

Jack Club

вул. Няміга, 12

Канцэрты ў сераду, пятніцу, суботу. Граюць кавер-бэнды з рознафарматным лёгкім рэпертуарам. Пачатак: 21:00. 

Tarantino

вул. Кастрычніцкая, 5

Пазіцыянуецца менавіта як рок-клуб, але адкрыецца толькі 11 кастрычніка

Адміністрацыя “Doodah King Bar” таксама любіць рок, праўда, хутчэй, не аўтарскія творы беларусаў, а класіку ў іх выкананні.

“У нас па буднях акустычныя вечары, больш спакойная музыка, — распавядаюць у Doodah King Bar. — А ў пятніцу-суботу выступаюць адразу два гурты, гэта больш весела і адпаведна складаней патрапіць”.

Самы вядомы рэстаран сярод кавершчыкаў і іх прыхільнікаў — “0.5”, афіцыйная назва “У Ратуши”. Тут музыка гучыць штодзень, граюць самыя заслужаныя і перакананыя лабухі. Рэпертуар розны, залежыць ад музыкаў. Але асноўныя хіты замежных, савецкіх і сучасных расійскіх гуртоў вы абавязкова пачуеце.

Jack Club” у музычным сэнсе прапануе тое ж самае, толькі з іншымі музыкамі і тры разы на тыдзень: серада, пятніца, субота. Астатнія дні гаспадары клуба аддаюць пад мерапрыемствы іншага фармату.

“У нас выступаюць кавер-бэнды, граюць, хутчэй, не рок, а… папсу, — засмучаныя пытаннем пра стылістыку ў бары “Coyote”. — Але сучасную, якасную! Ну, і джаз, блюз ды лёгкі рок, безумоўна, прысутнічаюць”.

Ёсць сур’ёзныя спадзяванні на перараджэнне клуба “Гудвин”, які атрымаў назву “Андэграўнд”. Плануецца, што зусім хутка канцэрты там стануць штодзённымі. Тое ж пагаворваюць і пра клуб “Юла”. Але пакуль усё толькі на словах, рэальных зменаў не бачна.

Беларускія ж музыкі будуюць буйныя планы на новы клуб “Tarantino”, які адкрыецца ў кастрычніку ў будынку КЗ Мінск. Уладальнікі абяцаюць штодзённы рок-блюз-фармат. Галоўнае, каб з цягам часу не атрымалася так жа, як і з іншымі сталічнымі рок-клубамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі