Топ-5: навіны 17 траўня

Топ-5: навіны 17 траўня

Нарколаг: У мяне ад алкагалізму лечацца нават доларавыя мільянеры 

Беларусь займае другое месца ў свеце па ўзроўню спажывання алкаголю. Гэта вынікае з дакладу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Па дадзеных экспертаў, летась на кожнага жыхара нашай краіны прыпадала 15 літраў алкаголю. Горш сітуацыя выглядае толькі ў Літве.

Топ-5: навіны 17 траўня
Фота з сацсетак

Жыхароў Гродна Сяргея і Вольгу Верамеенкаў вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага пікету. Прычым пікетаванне, на думку міліцыянтаў, заключалася ў дэманстрацыі бел-чырвона-белага сцяга.

Фотаздымкі з нацыянальным сцягам і надпісамі ў падтрымку гомельскага актывіста Васіля Палякова Верамеенкі размясцілі ў Фэйсбуку. І гэтага хапіла для выкліку гродзенцаў у суд.

Топ-5: навіны 17 траўня

Еўрапейскія эксперты па Балонскім працэсе прыязджаюць ў Беларусь, каб ацаніць змены, якія адбыліся ў вышэйшай адукацыі нашай краіны. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў Міністэрстве адукацыі.

Тым часам, сябра Грамадскага балонскага камітэта Уладзімір Дунаеў сцвярджае, што за два гады ў еўрапейскай адукацыйнай прасторы, Беларусь выканала толькі траціну патрабаванняў Балонскага працэсу. 

Топ-5: навіны 17 траўня
Фота: baltnews.lv

Кіраўнікі прадпрыемстваў-даўжнікоў могуць не трапіць за мяжу. Гэта вынікае з дапаўненняў у закон "Аб выканаўчай вытворчасці", якія набылі моц 16 траўня.

Юрыст Барыс Леў патлумачыў журналістам, што судовыя выканаўцы атрымалі новыя правы. Цяпер яны могуць не толькі арыштоўваць маёмасць даўжнiка, але і абмяжоўваць выезд за мяжу. 

Топ-5: навіны 17 траўня
Фота: Sotheby's

Карціну Казіміра Малевіча прадалі за 21 млн 200 тысяч долараў.

Гаворка ідзе пра палатно “Супрэматычная кампазіцыя з палоскай у праекцыі”. Карціна, напісаная 102 гады таму, стала самым дарагім лотам аўкцыёна СОТБІС у Нью-Ёрку. Пры гэтым твор Малевіча пачаткова ацэньвалі у суму ад 12 да 18 млн долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі