Топ-5: навіны 23 студзеня

Топ-5: навіны 23 студзеня

Гурт Naviband будзе самастойна шукаць грошы для паездкі на Еўрабачанне 

Пераможцы сёлетняга нацыянальнага адбору на Еўрабачанне-2017 гурт Naviband будзе самастойна шукаць грошы на паездку на музычны конкурс у Кіеў.

Ксенія Жук і Арцём Лук'яненка запэўніваюць, што яны не збіраюцца перакладаць сваю конкурсную песню на англійскую мову. Музыкі абяцаюць "узяць" публіку сваёй натуральнасцю і разважаюць пра магчымыя трэнды сёлетняга конкурсу.

Топ-5: навіны 23 студзеня
Фота: svaboda.org

Замест "Маршу дармаедаў" апазіцыя рыхтуе ў Мінску "Марш недармаедаў". Акцыя запланавана на 15 сакавіка. Заяўку на шэсце ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор праз тыдзень перададуць у Мінгарвыканкам. Пра гэта стала вядома на прэс-канферэнцыі ў беларускай сталіцы.

У аргкамітэт "Маршу недармаедаў" увайшлі дзевяць структур, сярод іх — Аб'яднаная грамадзянская партыя, Беларуская партыя левых "Справядлівы свет", рух "За Свабоду", Беларуская партыя "Зялёныя", грамадзянская кампанія "Наш дом". 

Топ-5: навіны 23 студзеня
Фота: beltextil.ru

Еўрасаюз можа адмяніць сістэму квот на пастаўкі на свой рынак беларускага тэкстылю. Еўрапарламент ужо ўхваліў гэтае рашэнне большасцю галасоў. Цяпер патрэбная толькі ўхвала Савета Еўрасаюза.

Дакладчык па гэтым пытанні фін Хану Такула адзначыў, што адмена квот стане станоўчым сігналам для Беларусі і беларускага бізнесу. Аднак у выпадку, калі ўлады Беларусі будуць парушаць правы чалавека, квоты могуць вярнуць.

Топ-5: навіны 23 студзеня

Барысаўскі школьнік трапіў у рэанімацыю пасля ўколу антыбіётыку. Ужо праз дзесяць хвілін пасля ін’екцыі ў дзіцяці з'явіліся сып, галавакружэнне ды ваніты. 11-гадовы хлопчык стаў губляць прытомнасць і задыхацца.

Бацькі тэрмінова завезлі дзіця ў лякарню. Там медыкі адразу зрабілі хлопцу штучную вентыляцыю лёгкіх. Дыягназ — анафілактычны шок. Дзіця ў цяжкім стане знаходзіцца ў шпіталі.

Пры гэтым, ад аналагічнага ўколу днямі пад Маладзечнам памерла жанчына. Аднак небяспечны антыбіётык усё яшчэ знаходзіцца ў продажы. 

Топ-5: навіны 23 студзеня
Фота: ria.ru

За ўжыванне допінгу дыскваліфікавалі адразу дзвюх беларускіх велагоншчыц. Марыну Шмаенкову і Ганну Лапцёнак адлучылі ад вялікага спорту на 4 гады. У пробах спартсменак знайшлі забаронены прэпарат — эрытрапаэцін.

Слухаць цалкам:

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі