Топ-5: навіны 24 студзеня

Топ-5: навіны 24 студзеня

Рыгоні: Мы хочам, каб 2017-ы ў Беларусі стаў годам мараторыя на смяротную кару

24 студзеня ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы прайшлі слуханні па сітуацыі ў Беларусі. Адкрываў пасяджэнне ў Страсбургу спецыяльны дакладчык па нашай краіне Андрэа Рыгоні.

Эксперт звярнуў увагу на “мірны характар” апошніх парламенцкіх выбараў у Беларусі і нагадаў пра з’яўленне ў беларускім парламенце дзвюх дэмакратычных дэпутатак. Таксама Андрэа Рыгоні заявіў пра неабходнасць увядзення ў нашай краіне мараторыя на смяротнае пакаранне і зменаў у выбарчае заканадаўства.

Топ-5: навіны 24 студзеня
Фота: elitefon.ru

Беларусь урачыста адкрыла дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Іспаніі яшчэ месяц таму. Аднак на сайце беларускага МЗС Іспанія дагэтуль застаецца шэрай плямай. Ні адраса, ні тэлефона амбасады на сайце МЗС ці дзе-небудзь у інтэрнэце ў Еўрарадыё знайсці не атрымалася.

У МЗС Беларусі патлумачылі гэта тым, што яны пакуль не знайшлі будынак для амбасады. На гарачай лініі ведамства раяць пры неабходнасці звяртацца ці ў амбасаду ў Францыі, якая акрэдытаваная і на Іспанію таксама, ці ў расійскую амбасаду.

Топ-5: навіны 24 студзеня

Ужо 34100 жыхароў Беларусі заплацілі "падатак на дармаедства". Такія звесткі апублікавала Міністэрства па падатках і зборах. Так званыя "дармаеды" заплацілі ў бюджэт краіны больш за 10 млн рублёў.

Агулам падатковыя інспекцыі накіравалі больш за 440 тысяч паведамленняў жыхарам Беларусі. Аплаціць "падатак на дармаедства" неабходна не пазней за 20 лютага. Неплацельшчыкам пагражае штраф.

Топ-5: навіны 24 студзеня
Фота: privivkainfo.ru

Адразу дзве пацыенткі трапілі ў Ганцавіцкую раённую лякарню з анафілактычным шокам. У адным выпадку прычынай шпіталізацыі дакладна стала ін’екцыя лекаў. 12-гадовая дзяўчынка захварэла на гнойную ангіну, і мясцовы педыятр выпісаў ёй ін'екцыі "Цэфтрыаксона". Неўзабаве пасля ўкола дзяўчынцы стала кепска, яе забрала хуткая.

У той жа дзень, 20 студзеня, з дыягназам "анафілактычны шок" у лякарню прывезлі дарослую жанчыну. Прайшло чатыры дні, але, як распавялі Еўрарадыё ў адміністрацыі лякарні, абедзве пацыенткі дагэтуль не выпісаныя.

Гэта ўжо чацвёрты за апошнія дні выпадак шпіталізацыі людзей пасля прымянення небяспечных ін’екцый.

Топ-5: навіны 24 студзеня

Беларусь запатрабуе ад Міжнароднай федэрацыі каноэ кампенсацыю ў 2 мільёны долараў. Напярэдадні Спартыўны арбітражны суд у Лазане з-за недастатковасці доказаў адмяніў аднагадовую дыскваліфікацыю мужчынскай зборнай Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ. З-за гэтай дыскваліфікацыі нашы спартсмены не паехалі на Алімпіяду ў Рыа.

Слухаць цалкам:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі