Трагедыя каля Паўднёвай Карэі: сотні людзей маглі загінуць (відэа)
На паўднёвакарэйскім пароме, які пацярпеў катастрофу, знаходзіліся да 476 чалавек, пераважна школьнікаў (больш за 300 хлопчыкаў і дзяўчынак).
З яго ўдалося эвакуяваць да 180 чалавек, лёс амаль 300 застаецца невядомы. Выказваецца меркаванне, што шмат людзей маглі быць заблакаваныя ў памяшканнях. Пацверджаная гібель дваіх чалавек.
На месцы здарэння праводзіцца маштабная выратавальная аперацыя, у ёй удзельнічаюць дзясяткі караблёў. Да яе далучыўся амерыканскі дэсантны карабель, які мае на борце верталёты.
Фота — Reuters