Трагедыя пад Ваўкавыскам, у аўтааварыі загінулі тры чалавекі

Трагедыя пад Ваўкавыскам, у аўтааварыі загінулі тры чалавекі

У пятніцу, 6 лістапада, каля 18-й гадзіны ў Ваўкавыскім раёне адбылося сутыкненне рэйсавага аўтобуса "Мерседэс-Спрынтар" (ён ехаў з Салігорска ў Гродна, ім кіраваў 55-гадовы вадзіцель) і мотаблока, якія рухаліся ў спадарожным накірунку. Апошнім кіраваў 39-гадовы жыхар Ваўкавыскага раёна. Мотаблок не быў абазначаны габарытнымі агнямі.

Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, у выніку сутыкнення абодва транспартныя сродкі перакуліліся і апынуліся ў кювеце. Загінулі кіроўца мотаблока і дзве пасажыркі аўтобуса (ва ўзросце 29 і 26 гадоў). Яшчэ шэсць пасажыраў атрымалі траўмы (адзін з іх знаходзіцца ў цяжкім стане), іх шпіталізавалі. Астатнім пацярпелым дапамогу аказалі не месцы здарэння.

Па факце парушэння правілаў дарожнага руху, якое пацягнула за сабой па неасцярожнасці гібель трох асобаў, распачатая крымінальная справа. Прызначаныя экспертызы, апытваюцца сведкі.

Адзначым, што гэта другая аўтааварыя з гібеллю людзей у Ваўкавыскім раёне за суткі. Як паведамляла Еўрарадыё, увечары 5 лістапада там адбылося лабавое сутыкненне двух аўтамабіляў, загінула жанчына-кіроўца і яе двухгадовы сын.

Фота: sk.gov.by

Трагедыя пад Ваўкавыскам, у аўтааварыі загінулі тры чалавекі
Трагедыя пад Ваўкавыскам, у аўтааварыі загінулі тры чалавекі
Трагедыя пад Ваўкавыскам, у аўтааварыі загінулі тры чалавекі
Трагедыя пад Ваўкавыскам, у аўтааварыі загінулі тры чалавекі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі