Трагічнае супадзенне: 24 гады таму каля Баранавічаў таксама разбіўся самалёт
Сайт intex-press.by піша пра трагічнае супадзенне: роўна 24 гады таму, 19 траўня 1997-га, каля Баранавічаў таксама разбіўся самалёт, толькі Су-17. Тады загінуў начальнік лётнай выпрабоўчай станцыі мясцовага авіярамонтнага прадпрыемства 47-гадовы Сяргей Паграбан. Сваякі загінулага штогод 19 траўня ездзяць на могілкі. 19 траўня 2021-га яны былі там і бачылі, як недалёка падаў Як-130.
У Баранавічах у сераду разбіўся вайсковы самалёт Як-130, загінулі два пілоты: 33-гадовы маёр Андрэй Нічыпорчык і 22-гадовы лейтэнант Мікіта Куканенка. Яны адвялі яго ад дамоў, а самі загінулі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.