Апублікавана аўдыё з апошнімі словамі лётчыкаў, якія разбіліся ў Баранавічах

Апублікавана аўдыё з апошнімі словамі лётчыкаў, якія разбіліся ў Баранавічах

Апублікавана аўдыё з апошнімі словамі лётчыкаў Як-130, якія разбіліся ў Баранавічах. Адзін з пілотаў пракрычаў "Дапамажы, Божа!".

Маёр Андрэй Нічыпарчык і лейтэнант Мікіта Куканенка загінулі 19 траўня, калі адводзілі падаючы самалёт ад жылых будынкаў. Як паведамляе тэлеканал СТБ, следства схіляецца да таго, што прычынай падзення Як-130 стала "памылка тэхнікі".

"Яны — героі", — заявіў камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі Супрацьпаветранай абаронай Ігар Голуб. Паводле яго слоў, ужо накіраваны дакумент на прысваенне загінулым лётчыкам самых высокіх узнагарод.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі