У Баранавічах у гонар лётчыкаў, якія адвялі самалёт ад дамоў, назавуць вуліцы

Мікіта Куканенка і Андрэй Нічыпорчык / Фота з сацсетак
Мікіта Куканенка і Андрэй Нічыпорчык / Фота з сацсетак

У Баранавічах з'явяцца вуліцы Андрэя Нічыпорчыка і Мікіты Куканенкі — гэта лётчыкі, якія летась у траўні адвялі самалёт ад жылых дамоў у Баранавічах. Самі яны загінулі — разбіліся.

Рашэнне назваць імёнамі Нічыпорчыка і Куканенкі новыя вуліцы прыняў Баранавіцкі гарсавет дэпутатаў.

19 траўня 2021 года маёр Андрэй Нічыпорчык і лейтэнант Мікіта Куканенка выконвалі вучэбна-трэніровачны палёт на самалёце Як-130. Падчас палёту ўзнікла тэхнічная няспраўнасць. Экіпаж далажыў пра здарэнне кіраўніку палётаў. Той даў загад катапультавацца. Гэтае патрабаванне кіраўнік палётаў паўтарыў некалькі разоў. Аднак лётчыкі да апошняга стараліся адвесці самалёт ад горада. У выніку жыхары не пацярпелі, але лётчыкі загінулі. Пазней ім прысвоілі званне Герояў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі