Стала вядома, як будзе выглядаць помнік лётчыкам, якія загінулі ў Баранавічах

Стала вядома, як будзе выглядаць помнік лётчыкам, якія загінулі ў Баранавічах

У Баранавічах 9 жніўня зацвердзілі эскіз памятнага знака лётчыкам, якія трагічна загінулі ў траўні 2021 года. Маёр Андрэй Нічыпорчык і лейтэнант Мікіта Куканенка адвялі саамлёт ад жылых кварталаў, але самі не паспелі катапультавацца.

Як паведамляе выданне "Наш край", на памятным знаку будуць два журавы, якія ляцяць у неба на фоне самалёта Як-130. На адным баку будуць напісаныя імёны лётчыкаў, а на другім — апошняя расшыфраваная фраза іх перамоваў: " — Скачам? –Не! Горад пад намі".

Аўтарам ідэі стаў маёр Аляксандр Чарнышоў, які служыць на 61-й знішчальнай авіябазе.

Памятны знак усталююць на месцы падзення самалёта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі