СК распачаў крымінальную справу па факце авіякатастрофы ў Баранавічах
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце авіякатастрофы ў Баранавічах. Артыкул — "парушэнне правілаў палётаў або падрыхтоўкі да іх, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх асоб" (ч. 2 арт. 465 КК).
На месцы падзення самалёта працуе следча-аператыўная група, дапытваюцца відавочцы. У Баранавічы прыехаў першы намеснік старшыні СК Алег Шандаровіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.