Траіх беларусак, пацярпелых у ДТЗ у Турцыі, даставілі ў лякарні
Іх неўзабаве выпішуць.
Трое грамадзянак Беларусі, якія пацярпелі ў дарожнай аварыі ў Турцыі з удзелам турыстычнага аўтобуса, дастаўленыя ў лякарні, паведамляе БЕЛТА ў беларускім МЗС.
Паводле звестак амбасады нашай краіны ў Анкары, выпіска пацярпелых у здарэнні жанчын чакаецца ў бліжэйшы час. Дыпмісія працягвае адсочваць сітуацыю вакол гэтага інцыдэнта.
Раней паведамлялася пра дваіх пацярпелых жыхароў Беларусі.
Буйная дарожная аварыя адбылася 6 жніўня каля горада Дэнізлі на паўднёвым захадзе Турцыі. Турыстычны аўтобус ішоў з Памукале ў Анталію. Ён перавярнуўся на мокрай дарозе пасля таго, як урэзаўся ў агароджу. СМІ паведамляюць пра шэсць загінулых і каля 30 параненых. У аўтобусе былі грамадзяне Беларусі і Расіі, а таксама, як мяркуецца, Казахстана і Літвы.
Фота: lifenews.ru