Траіх мужчын затрымалі, калі яны спрабавалі ўтапіць у возеры скрадзеную машыну

Траіх мужчын затрымалі, калі яны спрабавалі ўтапіць у возеры скрадзеную машыну

Траіх мужчын затрымалі, калі яны спрабавалі ўтапіць у возеры скрадзены ў Мінску аўтамабіль. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Цэнтральнага РУУС сталіцы Таццяна Абозная, уначы зламыснікі ў адным з двароў разбілі бакавое шкло ў прыпаркаваным легкавіку “Жыгулі”, але ў ім не было акамулятара. Тады мужчыны паспрабавалі ўскрыць “Таўрыю”, але ў іх гэта не атрымалася. А вось у прыпаркаваны “ВАЗ 21063”, які не быў абсталяваны сігналізацыяй, яны патрапілі і змаглі завесці машыну. На ёй паехалі ў Пухавіцкі раён, дзе абрабавалі лецішча, забралі тэлевізар, алкаголь, адзенне, музычны цэнтр, карціну. Частку гэтых рэчаў мужчыны прадалі ў Слуцкім раёне.

Калі зламыснікі вярталіся, легкавік зламаўся, і яны вырашылі яго ўтапіць у возеры. У гэты момант іх і затрымалі міліцыянеры. У адносінах мужчын (а ім 19,25 і 35 гадоў) распачатыя крымінальныя справы. Раней яны ўжо мелі праблемы з законам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі