Трамвай з прэзідэнтам Польшчы сышоў з рэек. Фота
Здарэнне адбылося ў гарадку Канстантынуў-Ладзенскі.
У гарадку Канстантынуў-Ладзенскі ў Польшчы адбылося незвычайнае здарэнне. Рэтра-трамвай, на якім ехаў прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, нечакана сышоў з рэек і паламаўся, інфармуе ВВС.
Транспарт ехаў з вельмі малой хуткасцю, таму пацярпелых пры аварыі не было.
Праўда, самому прэзідэнту Польшчы давялося перасесці з трамвая ў прэзідэнцкі браніраваны аўтамабіль. Сам Камароўскі паставіўся да сітуацыі з гумарам.
Больш здымкаў гл. тут.
Фота — dzienniklodzki.pl