Трое актывістаў неафіцыйнага Саюза палякаў вышлі з ізалятара

Раніцай 20 лютага з Гродзенскага ізалятара часовага ўтрымання вызваленыя трое актывістаў неафіцыйнага Саюза палякаў у Беларусі. Гэта старшыня галоўнай рады СПБ Анджэй Пачобут, намстаршыні саюза Мячыслаў Яскевіч і прэс-сакратар аб'яднання Ігар Банцар. 10 лютага яны былі сярод арганізатараў несанкцыянаванага мітынгу ў падтрымку Івянецкай арганізацыі незарэгістраванага СПБ (Валожынскі раён Мінскай вобласці), які прайшоў у Гродна. Пачобут, Яскевіч і Банцар былі асуджаныя 15 лютага на пяць сутак адміністрацыйнага арышту судом Ленінскага раёна абласнога цэнтра.

Як піша інтэрнэт-газета “Белорусские новости”, Банцар паведаміў, што на працягу пяці сутак арышту трымаў галадоўлю ў знак пратэсту супраць пазапраўнага рашэння суду. Па яго словах, ён быў вызвалены раніцай — за гадзіну да заканчэння тэрміна арышту. “Пачобут быў вызвалены амаль на тры гадзіны ранней за тэрмін, а Яскевіч — больш чым за на пяць гадзінаў. Вось чаму нас ніхто не сустрэў”, — сказаў прэс-сакратар аб'яднання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі